«Зимний фестиваль знаний 2025»

Тэма: Аўтабіяграфія

Мэта: Фарміраванне ведаў пра асаблівасці аўтабіяграфіі як дзелавой паперы

Задачы: 1. Аднавіць і паглыбіць веды пра асноўныя прыметы афіцыйнага стылю;

2. Спрыяць засваенню асаблівасцей аўтабіяграфіі як дзелавой паперы;

3. Стварыць умовы для развіцця творчага мыслення, умення выбіраць асноўнае і значнае з уласнага жыцця; выхоўваць пачуццё павагі да сябе як асобы;

Олимпиады: Обществознание 5 - 11 классы

Содержимое разработки

Канспект урока па беларускай мове

Тэма: Аўтабіяграфія

Мэта: Фарміраванне ведаў пра асаблівасці аўтабіяграфіі як дзелавой паперы

Задачы: 1. Аднавіць і паглыбіць веды пра асноўныя прыметы афіцыйнага стылю;

2. Спрыяць засваенню асаблівасцей аўтабіяграфіі як дзелавой паперы;

3. Стварыць умовы для развіцця творчага мыслення, умення выбіраць асноўнае і значнае з уласнага жыцця; выхоўваць пачуццё павагі да сябе як асобы;

Абсталяванне: сшыткі, дошка, раздатачны матэрыял, падручнік.

Ход занятка:

I.                  АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

Добры дзень! Сёння ў нас з вамі дваццаць дзевятага листапада, панядзелак. Урок беларускай мовы.

Паглядзіце на тэму нашага ўрока і адкажыце, што мы павінны навучыцца рабіць сёння на ўроку? 

Праверка дамашнягя задання.

 (паўторым напісанне ў,  вызначым адрозненне паміж біяграфіяй і аўтабіяграфіяй, навучымся пісаць аўтабіяграфію).

II.               Асноўная частка

2.1 АРФАГРАФІЧНАЯ ХВІЛІНКА.

Акіян, гвардыя, здороўе, ваенны, незабудка, суддзя, струменьчык, штосьці, выязджаць, расчасаць, бясшумны.

2.2 Правапіс на “У”,  “Ў”

2.3 Заданне на картцы

Устаўце літару у ці ў (самаправерка)

Багаты _раджай, моцнае здаро_е, сказала _ладзік_, моцнае “_ра”, вучыцца ва _ніверсітэце, жанчына -_рач, па_ночна - _сходняя _скраіна, аквары_м, рады_с, пацярпе_ ня_дачу.

2.4 ТЛУМАЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ.

Звернемся спачатку да паняцця “біяграфія”.

( Біяграфія- апісанне жыцця і дзейнасці чалавека, у якім на аснове фактычнага матэрыялу разглядаецца працэс фарміравання чалавечай асобы ў сувязі з грамадскімі адносінамі пэўнай гістарычнай эпохі.

Біяграфіі якіх пісьменнікаў мы ўжо разгледзелі на ўроках літаратуры? (Адказы вучняў)

Разнавіднасцю біяграфіі з’яўляецца аўтабіяграфія. Слова стала ўжывацца ў нашай мове праз пасрэдніцтва рускай, якая ў сваю чаргу ў пачатку 20 ст. запазычыла яго з французскай. 

Аўтабіяграфія- жыццкапісанне якой- небудзь асобы, складзенае асабіста і перададзенае ад імя першай асобы.

Што даюць аўтабіяграфічныя звесткі пісьменніка чытачам? (Магчымасць лепш зразумець творчасць пісьменніка, задуму твора, умовы, у якіх ён напісаны, сувязь з жыццём аўтара. Гэта і прывязанасуць да рэальнага жыцця).

Якраз тое, што патрабуе аўтабіяграфія- перадаць асноўныя моманты жыццёвага і творчага шляху.

2.5 ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

        2.6  Аўтабіяграфія

Працягваем працу над аўтабіяграфіяй і разгледзім віды аўтабіяграфіі. 

Звычайная (чыстая): Такія жыццяпісы пісьменнікаў сабраны ў кнігах. На жаль, такіх кніг з аўтабіяграфіямі зараз усё менш і менш.

Творчая- У ёй толькі прыблізна захоўваецца агульная  схема, праз выклаж жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека.

Аўтабіяграфія- дакумент. Тут паказваюцца галоўныя этапы жыцця і дзейнасці.

2.7 Творчая аўтабіяграфія

Каб мець уяўленне пра аўтабіяграфію , пазнаёмімся з іх узорамі.   Дадатак

Пачатак творчай біяграфіі пісьменніка  Аляксея Пысіна

Калі ўспамінаю маленства і свае раннія гады (нарадзіўся я 23 сакавіка 1920 года),   прыгадваю крыніцы. Мусіць, не было нідзе столькі крыніц, як у ваколіцах нашай вёскі Высокі Барок. Ці ты ў лузе, ці на папасе- усюды знойдзеш паблізу крынічку. То яна трапеча ў замшэлым пазелянелым зрубе, то струменіць  адкуль- небудзь з-пад горкі ці проста ўзнікае там, дзе конь капытом ступіў.

 І яшчэ ўспамінаюцца песні, якія спявалі ў нашай вёсцы. Хораша спявалі хлопцы і дзяўчаты. З тых дзён запалі ў душу і хвалююць “Ой,  у полі азёрушка”, “З-пад кораня вішня…” і многія іншыя чароўныя мелодыі.

 Не ведаю, калі пацягнулася рука, каб напісаць нешта ўласнае. Завёў сшытак, перапісаў туды “ўсё сваё” і … хаваў ад усіх.  Саромеўся паказаць сшытак сябрамі (каб не смяяліся), а тым болей настаўнікам. У час вучобы ў сямігодцы, а потым у Палужскай сярэдняй школе пачаў актыўна друкавацца ў Краснапольскім раённай газеце “Чырвоны сцяг”. Толькі гэта былі не вершы, а звычайныя селькораўскія допісы.

Па дарогах вайны ў шынялі і касцы прайшло маё юнацтва.

2.8 Пытанні:

На якія этапы свайго жыцця звярнуў увагу аўтар? (Дата і месца нараджэння, вучоба ў Палужскай сярэдняй школе, пачатак друку ў Краснапольскай раённай газеце “Чырвоны сцяг”(ппісаў спачатку не вершы, а селькораўскія допісы), дарогі вайны)

Ці можам мы аднесці гэтую біяграфію да дзелавога стылю? (Не можам). Чаму? (Бо ёсць разважанні).

2.9 Аўтабіяграфія- дакумент

 А зараз пазнаёмімся з аўтабіяграфіяй- дакументам. Дадатак

АЎТАБІЯГРАФІЯ

    Я, Паддубская Марыя Уладзіміраўна, нарадзілася 10 чэрвеня 1989 года ў горадзе Мінску ў сям’і служачых. Бацька, Уладзімір Пятровіч,- урач, працуе ў 10-й клінічнай бальніцы. Маці, Марыя Іванаўна, - бібліятэкар, працуе загадчыкам аддзела камплектавання літаратуры ў дзіцячай бібліятэцы.

      У 1996 годзе я пайшла ў першы клас сярэдняй школы № 146 г. Мінска. У школе з’яўлялася рэдактарам насценнай газеты “Крынічка”.  Адначасова вучылася ў музычнай школе №1 па класе цымбал.

У 2006 годзе я скончыла дзесяць класаў.

25   эрвеня 2006.        Паддубская

2.10 Параўнанне дзвюх аўтабіяграфій.

Чым падобныя і чым адрозніваюцца аўтабіяграфіі ? (Ёсць асноўныя этапы жыцця, у першай прысутнічаюць назіранні).

Якая аўтабіяграфія напісана афіцыйным стылем? Дакажыце.( Мае форму маналога, пэўную форму, як любы афіцыйны дакумент, канкрэтныя дадзеныя, канкрэтны выклад, паслядоўны, лагічны.)

Якімі словамі- штампамі вы папоўнілі б лексіку дзелавога стылю? (Аўтабіяграфія, я нарадзіўся, я пайшоў у дзіцячы садок, школу)

Якая аўтабіяграфія больш падыходзіць пры паступленні? (Другая).

III.           Заключная частка

Работа з падручникам

3.1 РЭФЛЕКСІЯ.

1.     На ўроку я працаваў (актыўна/пасіўна)

2.     Сваёй працаў на ўроку я (задаволены/ не задаволены)

3.     Урок мне здаўся (кароткім/доўгім)

4.     За ўрок я (стаміўся/ не стаміўся)

5.     Матэрыял урока быў для мяне (зразумелым/ не зразумелым; карысным/ не карысным)

3.2 ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

З улікам прапанаванай схемы, узору і праведзенага трэнінгу напісаць аўтабіяграфію- дакумент.

Багаты _раджай, моцнае здаро_е, вучыцца ва _ніверсітэце, па_ночна - засходняя _скраіна, аквары_м, рады_с, пацярпе_ ня_дачу.

Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы

Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки

Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю

Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей

Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.

Подробнее