«Зимний фестиваль знаний 2025»

Падагульняючы ўрок па тэме “Лічэбнік”

Мэты: абагульніць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў.

Олимпиады: Дошкольникам "В поисках приключений"

Содержимое разработки

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс

Тракельскія яслі-сад-базавая школа”















6 клас





Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, 2-й катэгорыі

Валчэцкая Ганна Мар’янаўна









Тракелі, 2016


Тэма: Падагульняючы ўрок па тэме “Лічэбнік”


Мэты: абагульніць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў.


Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.


Абсталяванне : мультымедыа, камп’ютар, карткі з заданнямі


Ход урока


Эпіграф

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць

Кожны просіць палічыць –

Колькі іх? Каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

В.Лукша


І Арганізацыйны пачатак урока.

  1. Слова настаўніка.

Дзень добры! Я вельмі рада вітаць вас, бачыць усіх бадзёрымі і здаровымі. Жадаю заставацца ў добрым настроі на працягу ўсяго ўрока. А цяпер за працу! Поспехаў вам!

ІІ. Вызначэнне тэмы і задач урока.

Вось мы і закончылі з вамі вывучэнне адной з самых складаных тэм па беларускай мове. Можа, каму-небудзь з вас яна здалася сумнай і нецікавай, але ж ведаць, як правільна ўжываць лічэбнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, трэба кожнаму. А таму ў нас сёння ўрок-абагульненне па тэме “Лічэбнік”.

  • Давайце прачытаем эпіграф сённяшняга ўрока. Як вы думаеце, што мы будзем рабіць на сённяшнім уроку? (Вучні фармулююць задачы ўрока, настаўнік іх удакладняе.)

Сачыце, калі ласка, за сваёй мовай: імкніцеся размаўляць граматна, правільна выкарыстоўвайце ў сваім маўленні лічэбнікі. Памятайце, што гэта будзе абавязкова ўлічана пры выстаўленні адзнак.


ІІ Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў і навыкаў.

Калі ласка запішыце дату, класная работа.

А зараз першае заданне-размінка. Лічэбнік наш нешта пажадаў, але каб даведацца што менавіта, нам патрэбна правільна прачытаць прыклады, скласці іх і запісаць склады ў парадку павелічэння (ад меншага да большага)




ву най жа бы даю чо дат вы

29+44 27+20 4+5 37+41 14+9 53+21 19+20 11+19

= = = = = = = =

73 47 9 78 23 74 39 30

9,23,30,39,47,73,74,78

Дзевяць, дваццаць тры, трыццаць дзевяць, сорак сем, семдзесят тры, семдзесят чатыры, семдзесят восем – запісваюцца на дошцы.

Жадаю выдатнай вучобы!


  1. Слыхавы дыктант.

- Я чытаю вам выраз, а вы запісваеце ў сябе ў сшытку 1 – калі згодны, 0- калі не.

а) Лічэбнік – гэта самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні колькі? каторы? /1/

б) У залежнасці ад значэння і граматычных прымет, лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і зборныя. /0/

в) Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. /1/

г) Лічэбнікі спалучаюцца толькі з назоўнікам. /1/

д) У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці і ў лічэбніках пяць, шэсць, трыццаць на канцы не пішацца мяккі знак. /0/

е) Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на: лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, зборныя, дробавыя. /1/

ж) У творным склоне лічэбнікі два, тры, чатыры, пяць, шэсць, маюць на канцы –ма- . /0/

з) У складаных лічэбніках (ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот) скланяюцца абедзве часткі слова. /1/

і) Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду. /0/

к) Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць, як сукупнасць. /1/


  • А зараз, давайце памяняемся сшыткамі з суседам па парце і праверым. (узаемаправерка)

Атрымаецца лік 1 011 010 101 (адзін мільярд адзінаццаць мільёнаў дзесяць тысяч сто адзін)

  • Які Гэта лічэбнік па разраду? (колькасны)

  • Па саставу? (састаўны)

У каго ўсё правільна – падыміце рукі.

  1. Франтальнае апытванне.

На якія разрады паводле значэння падзяляюцца лічэбнікі? (колькасныя і парадкавыя).

- А на якія групы падзяляюцца колькасныя лічэбнікі?

* якія абазначаюць цэлыя лікі.

*зборныя лічэбнікі.

*дробавыя лічэбнікі.


  • А як вы ўмееце адрозніваць іх паміж сабой мы зараз даведаемся.

Калі ласка сядаем за камп’ютар і адкрываем заданне “Разрады лічэбнікаў” (у блогу)

4) На слайдзе запісаны словы

І в. – запіша іх са словам паўтара.

ІІ в. – са словам паўтары.

Бочка (паўтары), сотня(паўтары), гектар(паўтара), месяц(паўтара), тыдзень(паўтара), дзесятак(паўтара), сотка(паўтары), загон(паўтара).

  • Чаму вы іх так спалучылі?

  • Паўтара – мужч. Род і ніякі рд.

  • Паўтары – жаночы род.

7) Вось мы і ўзгадалі асноўныя пытанні па тэме “Лічэбнік”. А зараз я прапаную вам зрабіць тэставае заданне. У вас 5 хвілін. (блог)


Фізкультхвілінка.

Раз –падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца,

Тры – галоўкай паківаць,

На чатыры – рукі шырэй,

Пяць – рукамі памахаць,

Шэсць – прысесць і за парты ціха сесці.

На сем сшыткі падраўняць.

Восем-дзевяць – ручкі ўзяць,

А на дзесяць – пачынаем працаваць.


6) Праца (на картках) з тэкстам.

Запісаць выдзеленыя лічбы словамі.

Тэкст для першай групы.

28 _____________________________________ чэрвеня 1941 ___________________________________________________________ года Мінск быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ператварылі горад у руіны. Мінчане ўпарта супраціўляліся ворагу. Было створана 5 ________ падпольных райкамаў партыі. Больш як 60 _____________________________ арганізацый і груп уваходзілі ў Мінскае камсамольскае падполле.

У канцы 1943 ____________________________________________ - пачатку 1944 _______________________________________________ года ў Мінску існавала 79 ___________________________________ баявых груп, у якіх налічвалася 326 ___________________________________________ патрыётаў.

Усяго падпольшчыкі Мінска правялі каля 1500_________________________________________________ дыверсій.

3 _____________ліпеня 1944 __________________________________ года Мінск вызвалены савецкімі войскамі. У 1974 _________________________________________________________ годзе за заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм працоўных у гады вайны і ў азнаменаванне 30-_______________________годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскага нашэсця сталіцы Беларусі прысвоена званне “Горад-герой”.


Тэкст для другой групы.

Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 __________________________ чэрвеня 1941 _______________________________________года. За 4 ______ гады вайны нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі Беларусі спалілі і разбурылі 209 ________________________________ гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 ____________________________________ вёсак. Загінуў кожны 3 __________ беларус.

Гераічна змагаліся з ворагам больш за 374000 _______________________________________ партызанаў, дзейнічала 2515 ______________________________________________ партызанскіх атрадаў. За гераізм і адвагу ў барацьбе з ворагамі 140000 __________________________________________ беларускіх партызанаў і падпольшчыкаў узнагароджана ордэнамі і медалямі, 87 _________________

___________________ з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1954 __________________________________________ годзе на плошчы Перамогі ў Мінску для ўвекавечання памяці загінуўшых воінаў устаноўлены манумент Перамогі. 3 ____________ ліпеня 1961 ___________

___________________________ года каля манумента Перамогі быў запалены Вечны агонь.

Заданні да тэкстаў

  • Запісаць ліэбнікі словамі.

  • Вызначыць разрады лічэбнікаў па значэнні і саставу.

  • Вызначыць марфалагічныя і сінтаксічныя прыметы лічэбнікаў.


7) Паставіць лічэбнікі ў форме творнага склону, запісаць у адпаведныя клеткі.

7





8








10









11













19
















8) Перакласці на беларускую мову.

Першы варыянт: двадцать второе марта тысяча девятьсот сорок третьего года, сто сорок девять жителей, семьдесят шесть детей.


Другі варыянт: на пятьдесят четвёртом километре, девять тысяч двести деревень, сто семьдесят шесть деревень.



9) Рэфлексія.

- Што на ўроку спадабалася?

- Якія заданні былі для вас найбольш цікавымі?

- Што выклікала цяжкасці?

- Што б вы хацелі, каб вам растлумачылі яшчэ раз?

- Ці даведаліся вы што новае на ўроку.


На дошцы размешчаны тры смайлікі (вясёлы, абыякавы і хмурны). Прапануецца размясціць вашае прозвішча і імя каля таго смайліка, якіе адпавядае настрою, адчуванням і працы на ўроку.


Полотно 6Улыбающееся лицо 7Улыбающееся лицо 8


ІІІ Падвядзенне вынікаў урока.

Выстаўленне адзнак, іх каменціраванне.

IV Дамашняе заданне.

Запісаць у сшыткі прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, загадкі з лічэбнікамі.


Заключнае слова настаўніка.

  • Як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба ведаць кожнаму, бо з імі прыходзіцца сустракацца штодня. Людзям усіх прафесій – фізікам і археолагам, лекарам і будаўнікам, трактарыстам і настаўнікам – трэба абыходзіцца з лічбамі, лічэбнікамі ўважліва і далікатна. Гэта значыць – трэба ўмець іх правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове. І я спадзяюся, што вы добра засвоілі гэту тэму самі, і заўсёды дапаможаце таму, каму патрэбна будзе дапамога.

Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее