«Зимний фестиваль знаний 2025»

Разработка урока по истории Беларуси "Религия и мифология восточных словян"

Урок в 6 классе по истории Беларуси. Комбинированный урок во время недели открытых уроков.

Олимпиады: Всеобщая история 5 - 11 классы

Содержимое разработки

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна”

Тэма: Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян

Тухта Наталля Пятроўна,

настаўнік гісторыі,

вышэйшая кваліфікацыйная

катэгорыя

Тэма: Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян

Мэта: характарыстыка вераванняў старажытных жыхароў Беларусі

Задачы:

- пазнаёміць вучняў з язычніцкай рэлігіяй і міфалогіяй усходніх славян, верай у варожых і спрыяльных чалавеку духаў;

- развіваць мову, уменне тлумачыць гістарычныя тэрміны, раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;

- выхоўваць уяўленне аб ролі веры ў жыцці стражытнага чалавека

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: Вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Пад рэдакцыяй Г.В. Штыхава, Ю.М. Бохана. – Мн., 2011; індывідуальныя карткі для вучняў па вывучэнні новага матэрыяла, карткі з дыферэнцыраванымі заданнямі і адказамі, прэзентацыя да ўрока, электронная версія інтэрактыўнай гульні па абагульненню ўрока.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны этап

Дзень добры, сядайце, калі ласка.

Вас запрашаю на ўрок, нібыта ў казку,

Жадаю шчасця, поспехаў, дабра

І сонечнага веснавога цяпла.(1 слайд)

II. Этап актуалізацыі вопыту вучняў

Вашай увазе прапануецца крыжаванка, разгадаўшы якую, паспрабуем вызначыць тэму ўрока (крыжаванка змешчана на картках, якія раздаюцца вучням)

  • Разгадванне крыжаванкі

1. Атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей (дружына).

2. Кіраўнік роду або племя, самы вопытны чалавек (старэйшына).

3. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў, да прыходу славян засялялі значную тэрыторы Беларусі (балты).

4. Натуральны падатак, які плацілі князю залежныя людзі (даніна).

5. Усходнеславянскія плямёны, якія пражывалі ў балоцістай мясцовасці на поўдні Беларусі (дрыгавічы).

6. Паданне аб легендарных герох, багах, аб паходжанні розных зяў прыроды (міф).

7. Ваенны правадыр племені, уладар княства (князь).

  • У выдзеленых клетачках атрымаліся словы РЭЛІГІЯ, МІФ. Зыходзячы з гэтых слоў, сфармуліруйце тэму ўрока?(2 слайд)

  • Вызначце задачы ўрока

Знаёмства з планам (запіс на дошцы)

1. Культ продкаў

2. Духі

3. Язычніцкія багі

4. Свяцілішчы

5. Абрады

6. Міфы

У канцы ўрока адкажам на пытанне: Чаму нашы продкі верылі ў духаў і мноства багоў, складалі міфы?

2

4 5

3 7

1 6

  1. Аперацыйна-пазнавальны этап.

  1. Культ продкаў (тлумачэнне настаўніка)

Нашы продкі з глыбокай старажытнасці верылі, што ў чалавека ёсць душа. Такое рэлігійнае ўяўленне вучоныя называюць анімізмам. Існавала перакананне, што душы людзей і пасля іх смерці маглі ўплываць на жыццё жывых. У родавым грамадстве вельмі важнай была падтрымка сваякоў. Толькі разам людзі маглі весці гаспадарку і супрацьстаяць ворагам. Пашанай карысталіся старыя людзі, старэйшыны, бо яны пражылі доўгае жыццё і былі вопытнымі. Славяне верылі, што нават пасля смерці, старэйшыны роду дапамагаюць сваім нашчадкам. Так зарадзіўся культ продкаў. Душы памерлых ахоўвалі род і ўсяляк спрыялі яго росквіту. Да нашага часу захаваўся вокліч «Чур мяне!». Калісьці ім заклікалі на дапамогу продкаў. Чур — гэта і ёсць продак. Ад гэтага слова паходзіць назва далёкіх продкаў — «прашчуры». Душы продкаў трэба было схіліць да сябе. Таму ім прыносілі ахвяры, у іх гонар наладжвалі піры. Да нашага часу захаваўся звычай памінання памерлых продкаў.

  • Калі мы памінаем продкаў? (адказы вучняў).

  1. Духі

Славяне верылі, што ўвесь свет, які іх акружае населены духамі. Таму яны пакланяліся агню, сонцу, дрэвам, камяням і рэкам. З існаваннем веры ў духаў вы ведаеце з урокаў беларускай літаратуры. Вам прапануецца віктарына “Пазнайце духа па апісанні”. (Кветка з пялёсткамі: вучні адрываюць пялёсткі, на якіх запісаны загадкі. Чытаюць іх і адгадваюць).

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай.

І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.

Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. (Вадзянік)

Выходзіць здань дзіўная з віру

І творыць варожбы свае.

Сцюдзёная льецца вадзіца

Па целе з распушчаных кос,

А вочы блішчаць, як дзве зоры,

А вочы глядзяць да нябёс. (Русалка)

Ходзіць велікан па лесе,

А слядоў няма на снезе. (Лесавік)

Хатні дух, гаспадар і заступнік. (Дамавік)

Жыхар і гаспадар лазні.

З ахвотай парыцца і мыецца.

За дрэнныя ўчынкі карае

Гарачым парам і пужае рогатам. (Лазнік)

Клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і лугоў.

Адпужвае шкодных насякомых.

Людзей, якія працуюць апоўдні,

Можа пакараць сонечным ударам. (Палявік)

Сядзібны дух, які жыве ў хляве. Пры сімпатыі да сваіх гаспадароў песціць і чысціць кожную скаціну, заплятае коням грывы, носіць ваду вёдрамі, падкладвае паболей корму. (Хлеўнік)

1. Язычніцкія багі

Вучні расказваюць пра язычніцкіх багоў, з якімі яны пазнаёміліся самастойна

ПРЫЁМ ПАМЕТКІ НА ПАЛЯХ

Вучні чытаюць матэрыял падручніка “Свяцілішчы” з паметкамі на палях (галачка – мне гэта вядома, + - новае, ? – невядомае) і рыхтуюцца апісаць ілюстрацыю на с.67 згодна пытанняў.

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

(Праверка выканання задання)

Вучні чытаюць матэрыял падручніка “Абрады” і дапаўняюць тэкст з пропускамі.

У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі (абрады). Гэта спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека. Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. (спальвалі) нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам змяшчалі яго (рэчы) – верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад складаўся з памінальнай ежы і (трызны) – гульні або спаборніцтва ў гонар нябожчыка. Каляндарныя абрады былі цесна звязаны з (земляробчымі) работамі. Цікавымі абрадамі суправаджаліся святы такія як Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі, што абрадамі можна паўплываць на сілы (прыроды).

(праверка выканання задання)

  1. Фізкультхвілінка

Перуну – паклонімся, Ярылу памолімся , Сварогу - паклонімся, хорсу памолімся і г.д.

Настаўнік:

  • Славяне ў дахрысціянскі перыяд не валодалі рэлігіяй, адзінай для ўсіх плямёнаў. Аднак іх рэлігійныя уяўленні пра прыроду, навакольнае асяроддзе, стыхіі вельмі блізкія адзін аднаму. Гэта дазваляе казаць пра існаванне ў старажытных славян адмысловай народнай веры - ЯЗЫЧНІЦТВА. Што азначае “язычніцтва”? Я “зычу естество”, гэта значыць: “я агучваю прыроду”. Гэта вельмі добрае слова. У чым сіла язычніцтва? Жыць з прыродай у адзінстве, не спрабаваць яе заняволіць.

Ва ўсе часы людзей цікавіла пытанне пра паходжанне жыцця. Міфы пра нараджэнне свету, дзеяннях багоў стваралі ўсе народы планеты.

V. Замацаванне ведаў

Вучням прапаноўваецца інтэрактыўная інтэлектуальная гульня ў выглядзе прэзентацыі, якая абагульняе веды, атрыманыя на ўроку.

VI. Дамашняе заданне

§13, індывідуальнае заданне: падрыхтуйце паведамленне аб адным са старажытных святаў або абрадзе.

VII. Рэфлексія “Адным словам”

- Закончыце сказ адным словам:

Прайшоўшы ўрок – гэта…

На гэтым уроку я…

Дадатак 1

ІМЯ БОГА

Апекуном чаго быў?

Бог навальніцы, грому, маланкі

Бог сонца і агню

Бог дажджу

Бог сонца

Бог жывёлагадоўлі

Бог веснавой урадлівасці

Заступніца жанчын, жаночых заняткаў

Лада

Багіня кахання і прыгажосці, юнацтва і плоднасці, апякунка шлюбу

Лёля

Багіня вясны і дзявочага хараства

Мара (мора)

Багіня смерці

ІМЯ БОГА

Апекуном чаго быў?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 2

1. Дзе маліліся багам і прыносілі ім ахвяры?

2. Што ўяўлялі свяцілішчы?

3. Растлумачце паняцце ідал

4. Чаму багам прыносілі ахвяры?

Дадатак 3

У старажытнасці жыццё чалавека суправаджалі … . Гэта спецыяльныя рытуальныя дзеянні пры нараджэнні, вяселлі, смерці чалавека. Асаблівую ўвагу нашы продкі надавалі пахавальнаму абраду. Да X ст. … нябожчыкаў, пазней – хавалі ў зямлю. Разам з нябожчыкам змяшчалі яго … – верылі ў замагільнае жыццё. Пахавальны абрад складаўся з памінальнай ежы і … – гульні або спаборніцтва ў гонар нябожчыка. Каляндарныя абрады былі цесна звязаны з … работамі. Цікавымі абрадамі суправаджаліся святы такія як Купала, Дажынкі, Зажынкі. Людзі верылі, што абрадамі можна паўплываць на сілы …. .

Дадатак 4

I узровень (5-6 балаў)

1. Выберыце правільны адказ

Адзін з галоўных багоў славян:

а) Ярыла, б) Вялес; в) Пярун.

2. Пералічыце духаў, якім пакланяліся славяне.

3. Напішыце імя старажытнагрэчаскага бога, якому людзі пакланяліся гэтак сама, як Перуну.

4. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.

II узровень (7-8 балаў)

1. Напішыце слова-сінонім да слова язычніцтва.

Язычніцтва -

2. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.

3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.

III узровень (9-10 балаў)

1. Растлумачце, чаму славяне стараліся задобрыць сваіх багоў і наладжвалі ў іх гонар розныя святы, прыносілі ім дары.

2. Чаму ўсходнія славяне спальвалі нябожчыка разам з некаторымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці.

3. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.

Адказы I узровень

1. в

2. вадзянік, дамавік, русалка, лазнік, палявік, лесавік

3. Зеўс

Адказы II узровень

1. Мнагабожжа

2. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне ад хваробы .

Адказы III узровень

1. Бо ад багоў залежаў добры ўраджай, перамога ў вайне, вылечванне ад хваробы .

2. Верылі ў замагільнае жыццё. Рэчы спатрэбяцца чалавеку на тым свеце.

- Чаму нашы продкі верылі ў духаў і мноства багоў, складалі міфы і легенды?

Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы

Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки

Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю

Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей

Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.

Подробнее