«Зимний фестиваль знаний 2025»

Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Наша мова"

Урок разработан в соответствии с учебной программой для 1 класса.

Олимпиады: Литературное чтение 1 - 4 классы

Содержимое разработки

Тэма: Наша мова

Мэты:

  • вучыць уважліва слухаць настаўніка, адрозніваць на слых рускае і беларускае маўленне, фіксаваць словы, гучанне якіх адрозніваецца ў рускай мове (приехал – прыехаў), і прагаворваць іх за настаўнікам;

  • знаёміць са словамі, не падобнымі да слоў рускай мовы (мальчик - хлопчык), і прывучаць ужываць іх маўленне;

  • вучыць запытвацца пра значэнне слова, калі яно незразумелае;

  • вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання;

  • развіваць маўленчы слых мовы, адвольную ўвагу;

  • выхоўваць зацікаўленнасць да вывучэння беларускай мовы.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова, 1 клас”; рабочы сшытак; каляровыя алоўкі, фламастары; малюнак “Нашы суседзі”.

Ход урока
  1. Арганізацыйны момант


Весела гучыць званок, яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ўрок беларускай мовы.


  1. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

– Сёння ў нас незвычайны ўрок.

- Скажите, на каком языке я сейчас с вами говорю?

-А теперь послушайте и скажите, на каком языке прозвучит следующий текст:

На зямлі жыве шмат народаў. Кожны гаворыць на сваёй роднай мове. Беларусы, украінцы і рускія добра разумеюць адзін аднаго.

-Кто знает, на каком языке прозвучал текст? Всё ли вы поняли, о чём я говорила?

- Скажите, кто из вас слышал, как говорят по-белорусски

- Где и когда это было?

- Кто знает слова белорусского языка?

III. Паведамленне мэты і задач урока

- Сегодня у нас необычный урок. Мы начинаем изучать белорусский язык. – Сёння мы пачынаем вывучаць беларускую мову. Гэта родная мова беларусаў. Яна вельмі падобная (похожа) да рускай.

- На каком языке прозвучал этот текст? Попробуйте ответить на мой вопрос: якую мову мы пачынаем вывучаць?

IV. Вывучэнне новай тэмы

1. Знаёмства з падручнікам

- Вывучаць беларускую мову нам дапаможа падручнік. (Настаўнік паказвае падручнік.)

- Хто здагадаўся, як па-беларуску будзе “учебник”? Чаму так назвалі? (Пад рукамі, дапамагае вучыцца, слова “падручнік” вымаўляюць хорам.)

- Разгарніце падручнік на с. 4, знайдзіце першы малюнак. Мама з хлопчыкам прыйшлі на выставу кніг.

- Паслухайце і скажыце, пра што запытаўся хлопчык:

Француз па-французку,

Па-польску паляк

Гавораць з маленства.

А я, мама, як? М. Пазнякоў

-Што можна адказаць хлопчыку?

- Як гавораць французы? Палякі? А як гаварыў хлопчык? (Па-беларуску.)

-Якую мову пачалі вывучаць?

2. Работа з дэманстрацыйным малюнкам

- Паглядзіце на малюнак (рисунок).

- Побач з беларускай дзяўчынкай стаяць яе сябры-суседзі: хлопчык з Украіны і дзяўчынка з Расіі, хлопчык з Літвы і дзяўчынкк з Польшчы.

- На якой мове гаворыць хлопчык з Украіны? З Літвы? Дзяўчынка з Расіі? З Польшчы?

- Якая моа родная для беларусаў?

3. Работа з DVD-дадатак (палілог “Размова з сябрамі”)

4. Работа ў сшытку (с. 3, заданне 1).

- Разгарніце сшытак. Разгледзьце малюнак. (Настаўнік паказвае малюнак.) Паслухайце:

Каля вогнішча (костра) (паказвае) сабраліся дзеці з розных краін. Кожны з іх размаўляе на сваёй мове.

  • Як дзецям зразумець адзін аднаго?

-Каб добра разумець адзін аднаго, неабходны чалавек, які ведае (знает) адразу некалькі моў. Хто знае, як называюць такога чалавека? Так, гэта перакладчык (переводчик).

- Дзе сабраліся дзеці?

- У якія касцюмы яны апранутыя?

- Пакажыце на малюнку ў сшытку вогнішча, размалюйце яго. Вымавіце слова “вогнішча” ўголас.

Фізкультхвілінка

V. Замацаванне вывучанага

1. Работа па падручніку

* Падрыхтоўка да слухання

- Разгледзьце малюнак. Каго вы на ім бачыце? (Настаўнік называе дзеючых асоб па-беларуску.)

  • Тэкст называецца “Як Мікітка сукенку з’еў”.

  • Як завуць хлопчыка?

- Хто ведае, што такоое па-беларуску “сукенка”? (Настаўнік паведамляе і паказвае на малюну ў падручніку.)

  • Ці можна з’есці сукенку? А цукерку? Што такое “цукерка”?

  • Хочаце даведацца, пра што размаўлялі бабуля з унукам?

- Слухайце ўважліва, потым скажыце, ці сапраўды Мікітка з’еў сукенку.

* Слуханне тэксту

Як Мікітка сукенку з’еў

Прыехаў Мікітка да бабулі Алены ў госці. Бабуля і пытае:

-А ты, Мікітка, не забыўся беларускія словы, добра іх ведаеш?

-Не, не забыў, - упэўнена адказаў унук, запіхваючы ў рот цукерку. – Можаш праверыць, як я гавару.

-Тады так зробім, - ажывілася бабуля Алена, - Я спачатку буду вымаўляць словы па-руску, а ты паўтараць за мной па – беларуску. Перакладчыкам будзеш. Дамовіліся?

-Дамовіліся, - згадзіўся ўнук і заадно пацікавіўся: - А што робіць перакладчык? (Адкажыце на пытанне.)

-Зараз пабачыш сам, - яшчэ болей ажывілася бабуля і пачала падшукваць у памяці словы для ўнука. А Мікіта пасур’езнеў, нават цукерку за шчакой прытрымаў.

Бабуля пачала:

-Клюква.

-Журавіны.(Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

-Лук.

-Цыбуля. (Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

-Картошка.

-Бульба. (Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

-Сахар.

-Цукар. (Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

-Бумага.

-Папера. (Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

-Аист.

-Бусел. (Пакажыце на малюнку ў падручніку.)

Гэтак перабралі дзесяткі са два слоў. Убачыўшы, што ўнуку ўсе даецца лёгка, бабуля Алена прапанавала:

-А цяпер давай наадварот зробім – будзем словы з беларускай мовы на рускую перакладаць.

І ўжо на першым слове Мікітка спатыкнуўся.

-Сукенка, - вымавіла бабуля Алена, з усмешкай зірнуўшы ў вочы ўнуку.

-Конфета, - хуценька пераклаў Мікітка і языком перакінуў “конфету” за другую шчаку.

-Авой! – прытворна здзівілася бабуля Алена. – Няўжо ты можаш з’есці … платье? Сукенка - па–руску “платье”.

-Не, бабуля, ты жартуеш, - пакрыўдзіўся ўнук. – Я добра ведаю, што цукерка – гэта конфета.

-Дык я ж пра сукенку гаварыла, - аж крыху разгубілася бабуля Алена.

-А я пра цукерку, - салодка прыцмокнуў Мікітка.

Абодва задаволена рассмяяліся. Асабліва радаваўся Мікітка: пабыў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі – з кім такога не бывае? Паводле М. Чарняўскага

* Суразмоўніцтва па змесце праслуханага

- Якія словы пераблытаў Мікітка?

- Што ён з’еў?

- Разгледзьце малюнкі і назавіце прадметы па-беларуску.

- Запытайцеся адзін у аднаго пра назвы гэтых прадметаў.

2. Работа ў сшытку (с.3, заданне 2).

- Успомніце, у якую гульню гулялші бабуля і ўнук з апавядання “Як Мікітка сукенку з’еў”. Чаму так называецца апаявяданне?

- Абвядзіце па кропках абрысы прадметаў, назавіце іх па-беларуску.

- Якія яшчэ беларускія словы з гэтага апавядання вы запомнілі?

Фізкультхвілінка

3. Работа па падручніку (с.4)

  • Гутарка па малюнку 1

  • Разгледзьце малюнак, скажыце, якое правіла паводзін выконваюць дзеці. (Вучні адказваюць на рускай мове. што “мальчики здороваются».)

  • У беларускай мове ёсць словы ветлівасці. Калі вітаюцца, то па-беларуску кажуць: «Добры дзень». (Вучні вымаўляюць хорам.)

  • Павітайцеся са мною, з суседам папарце. (Дзеці кажуць: «Добры дзень…)

  • Гутарка па малюнку 2

  • Разгледзьце малюнак, скажыце, якое правіла паводзін выконваюць дзеці. (Вучні адказваюць на рускай мове. што “мальчик говорит девочке спасибо».)

  • Па-беларуску кажуць: «дзякуй». (Вучні вымаўляюць хорам.)

  • Настаўнік выклікае вучня і просіць падаць падручнік. (Кажа: «Дзякуй, …)

  • Гутарка па малюнку 3

  • Разгледзьце малюнак, скажыце, якое правіла паводзін выконвае хлопчык. (Вучні адказваюць на рускай мове. што “мальчик пропускает девочку и говорит «пожалуйста».)

  • Па-беларуску кажуць: «Калі ласка». (Вучні вымаўляюць хорам.)

Настаўнік выклікае вучня і вучаніцу, дзеці разыгрываюць сцэнку, адлюстраваную на малюнку.

  • Гутарка па малюнку 4

  • Разгледзьце малюнак, скажыце, якое правіла паводзін выконваюць дзеці. (Вучні адказваюць на рускай мове. што “дети уходят и говорят учительнице «до свидания».)

  • Па-беларуску кажуць: «да пабачэння». (Вучні вымаўляюць хорам.)

  • Што вы мне скажаце, калі будзеце ісці дадому? (Дзеці кажуць: «Да пабачэння…)

  1. Гульня “Перакладчыкі”

  • Давайце ўсе разам пагуляем у перакладчыкаў (переводчиков). Я буду называць вам словы па-руску, а вы - перакладаць па-беларуску (настаўнік дапамагае перакладаць вучням):

  • Пожалуйста -

  • Спасибо -

  • До свидания –

- А цяпер я буду называць словы па-беларуску, а вы перакладайце на русскую мову:

  • Прывітанне –

  • Прабачце –

  • Да пабачэння –

  • Смачна есці –

VI. Падвядзенне вынікаў урока

-Паслухайце і адкажыце на пытанні (вопросы).

- Якую мову мы пачалі сёння вывучаць? ……. (беларускую мову).

  • Мы хочам навучыцца на ёй што рабіць?.... (размаўляць).

  • Што трэба ведаць, каб размаўляць па-беларуску? ….(словы)

-Якія беларускія словы вы запомнілі?


Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее