Тэма: Я і мая школа. Настаўніца і вучні
Мэты:
-
вучыць правільна вымаўляць гук [г] у словах;
-
пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы “Настаўніца і вучні”, прывучаць ужываць іх у маўленні;
-
фарміраваць уменне асэнсавана ўспрымаць тэкст беларускай мовы на слых;
-
вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся совамі самога пытання;
-
садзейнічаць развіццю мовы, мыслення і слухавую памяць. Фанетычны слых;
-
выхоўваць культуру паводзін на ўроку.
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова 1 клас”, рабочы сшытак, каляровыя алоўкі, малюнак “З Днём ведаў”, прадметныя малюнкі: цыбуля, бульба, цукар, папера, бусел, сукенка, цукерка, падручнік.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант
Весела гучыць званок, яго голас нам знаёмы,
Запрашае на ўрок беларускай мовы!
-
Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў
-
Якую мову мы пачалі вывучаць?
-
Пра каго слухалі на мінулым ўроку?
Гульня “Перакладчык”
-
Пагуляем з вамі ў гульня , у якую гулялі бабуля і ўнук – перакладчыкі.
Настаўнік называе словы, вучні выбіраюць на дошцы адпаведны малюнак. Калі малюнак выбраны правільна, вучні называюць слова хорам:
цыбуля бульба цукар папера
бусел сукенка цукерка падручнік
3. Маўленчая размінка
1) Вылучэнне і вымаўленнне ізаляванага гука
- Паслухайце, як я вымаўляю словы па-беларуску, і скажыце, якія гукі вы пачулі ў пачатку слоў:
Гара, горад, гітара.
- Ці адрозніваецц вымаўленне гука [г] па-беларуску ад вымаўлення па-руску? (Гук [г] вымаўляецца не так, як у рускай мове.)
- Нам трэба навучыцца правільна вымаўляць [г]. Дзеці вымаўляюць гук [г] хорам некалькі разоў.
2) Вымаўленне слоў хорам за настаўнікам
Га-га-га: гаро, газета, гайка, гарбуз, галка.
Го-го-го: голас, горад, горды, горны, голы.
Гу-гу-гу: гуз, гульня, гутарка, гумка, гусяня.
Настаўнік адказвае вучням на пытанні пра незразумелыя словы.
3) Вылучэнне слоў з гукам [г] з тэксту
- Паслухайце верш і назавіце словы з гукам [г].
Саўка ды Грышка
Саўка ды Грышка
Лёталі з гары.
Пагублялі кніжкі,
Кніжкі-буквары.А. Пісьмянкоў
-
Як звалі хлопчыкаў? Што яны рабілі? Як разумеце словы: “лёталі з гары”? Што пагублялі хлопчыкі? Ці добрыя гэта вучні? У якім класе яны вучацца?
-
Паведамленне мэты і задач урока
-
Вывучэнне новай тэмы
1) Уступная гутарка па малюнку “З Днём ведаў”
-Давайце ўспомнім першае верасня (сентября). Чым вам запомніўся гэты дзень?
- Паглядзіце на малюнак. Каго сустракае настаўніца?
- Што трымаюць у руках вучні?
- Паслухайце верш і скажыце, кім сталі дзеці.
Рана ў школу мы ідзём,
На світанку ўсталі.
Ранцы з кніжкамі нясём –
Школьнікамі сталі. М. Чарняўскі.
Верш завучваецца на памяць
Лексічная праца
Дамінуючы лексічны матэрыял: настаўніца, вучань, вучаніца, верасень, Дзень Ведаў, свята, кветкі, ён вучыцца ў першым класе, вучні ідуць у школу, сябры, трымаць.
2) Работа ў сшытку, ст.4
Заданне 1. Разгледзьце малюнак і адкажыце на пытанні.
- Куды прыйшлі дзеці?
-Чаму ў руках дзеці трымаюць (держат) кветкі (цветы)?
- Як апрануты (одеты) дзеці?
- Хто стаіць побач (рядом) з дзецьмі?
- Як іх можна цяпер называць?
- Якое свята (праздник) ў дзяцей?
- У якім месяцы святкуюць Дзень Ведаў?
- Намалюйце ў сшытку кветкі, якія б вы хацелі падарыць сваёй настаўніцы.
Фізкультхвілінка
3) Работа па падручніку, с. 6
Выкарыстаннне лексікі “тата, мама, настаўніца, вучань, вучаніца”.
- Разгледзьце малюнкі.
- Куды пайшоў хлопчык?
- Знайдзіце малюнак і скажыце, што рабіў хлопчык дома?
- Што было ў школе?
- Каму хлопчык падарыў кветкі?
4) Работа ў сшытку, ст. 5.
Заданне 2. Разгледзьце наступныя малюнкіў сшытку. Ўда кожнага малюнка падбярыце фрагмент, якога не хапае. Стрэлачкай пакажыце, да якога малюнка трэба яго далучыць. З дапамогай малюнкаў адкажыце на пытанні:
-Што робіць (делает) настаўніца (учительница)?
-Чым займаецца вучань?
-Што робіць вучаніца?
Фізкультхвілінка
-
Замацаванне вывучанага
1) Гульня “Назаві малюнак”
-А цяпер давайце пагуляем. Я буду паказваць вам малюнкі, а вы іх будзеце называць па-беларуску. (прадметныя малюнкі: настаўніца, вучаніца, вучань, кветкі)
2) Работа па падручніку ст.7
Падрыхтоўка да слухання
- Разгледзьце малюнак. Хто размаўляе? Дзе яны? Тэкст называецца “Азбука агарода”. Падумайце, пра што ён?
Пры чытанні вучні разглядаюць малюнак.
Слуханне тэксту
Азбука агарода
Аднойчы на дачы Маша і дзед пачалі гуляць у школу. Маша – вучаніца, дзед – настаўнік. Маша ўзяла сшытак, ручку, села за столік, які стаяў на вуліцы, пад адкрытым небам, і тут да яе падышоў настаўнік:
-Напішы, Маша, літару А.
Маша хуценька намалявала зверху ўніз две ножкі, перакрэсліла іх рыскай, атрымалася А. Думала, ей ужо за гэта будзе пастаўлена адзнака. Але настаўнік зноў задаў новае заданне:
-Цяпер, Маша, пахадзі па агародзе і знайдзі, што там расце на літару А.
Праз колькі хвілін яна, радасная і вяселая, ускочыла ў дворык і пачала выгукваць:
-Агрэст… Агуркі… Ажына… Алыча… Абляпіха… Астры…
Дзед – настаўнік пахваліў вучаніцу і аб’явіў:
-Маша, стаўлю табе дзясятку.
Вучаніца ўсміхнулася і тут жа прапанавала:
-Давайце, настаўнік, напішам цяпер літару Б.
-Я згодзен. Пішы.
Маша легка справілася і згэтым заданнем. А як толькі напісала літару, паднялася з табурэткі і зноў знікла за жоўта-зяленым домікам. На гэты раз яна прынесла новыя адкрыцці. Аказваецца, на бабуліным агародзе растуць на літару Б – бульба, бурак, бручка, боб.
Настаўнік узнагародзіў сваю кемлівую вучаніцу падарункам:
-За літару Б, Маша, атрымлівай банан, булку.
Гульня вельмі спадабалася Машы. Яна адшукала ў агародзе на літару В – вішню і васілек, на літару Г – гарбуз, гарох, грушу.
На гэтым школьны ўрок і закончыўся. Маша стамілася. Не так проста вывучыць азбуку агарода. Яшчэ складней яе вырошчваць.
Паводле У. Ліпскага
Суразмоўніцтва па змесце тэксту
-
Хто быў вучаніцай? Настаўнікам? Якія заданнні даваў настаўнік?
(Вучні на малюнках знаходзяць прадметы, назвы якіх пачынаюца на патрэбную літару.)
-
Што адшукала ў агародзе Маша на літару Г?
3) Работа ў сшытку, с. 5.
Заданне 3. Якія літары захаваліся ў перакрыжаванні?
Абвядзіце і размалюйце літару А чырвоным алоўкам, літару Б – сінім, літару В – жоўтым і літару Г – зяленым. Да кожнай літары падабраць словы. Вучні разглядаюць малюнкі і называюць словы на літару “А”, “Б” і г.д.
-
Падвядзенне вынікаў і рэфлексія.
- З вымаўленнем якога гука вы пазнаёміліся? Назавіце словы з гэтым гукам? Пра каго вы слухалі казку? Якія беларускія словы вы запомнілі на гэтым уроку?
Вывучыць пераклад: учебник - падручнік учительница – настаўніца ученик – вучань ученица – вучаніца цветы – кветкі морковь – морква огурец – агуркі картофель – бульба лук – цыбуля тыква – гарбуз свёкла – бурак сахар – цукар конфета – цукерка аист – бусел платье – сукенка бумага - папера | Вывучыць пераклад: учебник - падручнік учительница – настаўніца ученик – вучань ученица – вучаніца цветы – кветкі морковь – морква огурец – агуркі картофель – бульба лук – цыбуля тыква – гарбуз свёкла – бурак сахар – цукар конфета – цукерка аист – бусел платье – сукенка бумага - папера | Вывучыць пераклад: учебник - падручнік учительница – настаўніца ученик – вучань ученица – вучаніца цветы – кветкі морковь – морква огурец – агуркі картофель – бульба лук – цыбуля тыква – гарбуз свёкла – бурак сахар – цукар конфета – цукерка аист – бусел платье – сукенка бумага – папера
|

БУРАК ГАРБУЗ
агуркі морква
настаўніца кветкі
вучань вучаніца