«Зимний фестиваль знаний 2025»

План-канспект. 8 клас. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні

План-канспект урока па беларускай мове. Віды падпарадкавальнай сувязі. 8 клас

Олимпиады: Русская литература 5 - 11 классы

Содержимое разработки

План-канспект урока беларускай мовы ў 8 класе


Тэма: Віды падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне


Мэта: пазнаёміць з відамі граматычнай сувязі слоў у словазлучэнні.

Задачы:

  1. Устанавіць узаемазалежнасць паміж граматычным значэннем і спосабам падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні.

  2. Развіваць уменні вызначаць від падпарадкавальнай сувязі паміж кампанентамі і правільна афармляць ва ўласным маўленні.

  3. Фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, выхоўваць у іх добразычлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і людзей, асаблівую пашану да бацькоў і сяброў.

Тып урока: урок камбінаванай будовы.

Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення.

Абсталяванне: дыдактычны матэрыял, карткі самаадчування.


Усё пакінуць след павінна

Бо, як пачаўся белы свет,

Прамень, пясчынка і расліна

Нязменна пакідаюць след.

П. Броўка

Ход урока

І. Стадыя выкліку.

1. Эмацыянальная настроенасць.

Добры дзень! Сядайце, калі ласка. Сённяшні ўрок я б хацела пачаць словамі П. Броўкі. (Зачытваецца эпіграф)


2. Актуалізацыя, уцягненне. Вызначэнне праблемнага пытання.

Тэма нашага ўрока – “Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне”.

Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з відамі граматычнай сувязі слоў, навучымся вызначаць від падпарадкавальнай сувязі паміж кампанентамі і правільна афармляць ва ўласным маўленні.

Але спачатку давайце праверым, што вы падрыхтавалі дома.

(Абарона кластараў “Словазлучэнне”, “Граматычнае значэнне словазлучэнняў”).


ІІ. Асэнсаванне.

  1. У вас на сталах ляжаць табліцы “В – Х – Д”. Запішыце звесткі, якія вам вядомы пра словазлучэнне ў першую калонку. Тое, пра што вы хочаце даведацца – у другую.


ВЕДАЮ

ХАЧУ ВЕДАЦЬ

ДАВЕДАЎСЯ







(Вучні запаўняюць табліцы)

Скажыце, калі ласка, пра што вы ведаеце? Пра што хочаце даведацца?

Прачытайце правіла на старонцы 36.

Зараз я прапаную вам запісаць новую інфармацыю ў кластар “Спосабы сувязі слоў у словазлучэнні”.


















  1. Гутарка па змесце вывучанага правіла.

  2. Замацаванне вывучанага матэрыялу.


    1. Знайдзі “сваяка”. Падзяліць вучняў на тры варыянты. Першы варыянт выпісвае з тэксту 10 словазлучэнняў, у якіх словы звязаны спосабам дапасавання, другі варыянт – спосабам кіравання, трэці – спосабам прымыкання.


На ўсходзе сонца

Сонца толькі што паказалася з-за сасонніку. Вялікі пунсовы шар імкліва каціўся насустрач адзінокай ранішняй хмарцы, якая, нібы спалохаўшыся, што спазнілася, хутка падала ўніз, за далягляд, і таяла там у полымі ўсходу. Полымя гэтае, праглынуўшы хмарку, паступова бляднела, гасла – рассейвалася.

Заблішчала раса; пад промнямі сонца маладая рунь і трава сталі алюмініева-белымі, на выгляд – зыркімі і сухімі, толькі дзе-нідзе па іх праляглі ярка-зялёныя мокрыя сцежкі – сляды чалавека ці жывёлы. Статак яшчэ быў на выгане, каровы прагна хапалі ля агароджы траву, нездаволена мычэлі, увішныя цёлкі залазілі ў пасевы. Пастухі крычалі, ляскалі пугамі. Радасна віталі новы дзень птушкі: звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах і над стрэхамі шпакі і няспынна лёталі то высока ў небе, то над самай зямлёй імклівыя ластаўкі. (Паводле І. Шамякіна)


Фізкультхвілінка.


Настаўнік называе словазлучэнні. Калі словы ў словазлучэнні звязаны спосабам дапасавання, вучні робяць лёгкі скачок на месцы, спосабам кіравання – прысядаюць, спосабам прымыкання – нахіляюцца ўперад.

Словазлучэнні для гульні: цёплы вецер, прайдуся басанож, узышоў над лесам, ціхая раніца, старэйшы за мяне, прыемна адчуць, міма ўваходных стрэлак, просяць прыйсці, няскошаны мурог, вельмі хуткі, цягнуўся над вадою, сонечнымі раніцамі, накрыўшыся коўдрай, прагрымеў учора, па той бок, садзяцца радком, на ўзбочыне дарогі, духмяныя ліпы, кроплі расы, ішоў накульгваючы.


    1. Заданне “Хто хутчэй?” Найбольш хутка і правільна выпісаць са сказа ўсе словазлучэнні з кіравальнай сувяззю.

Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу (К. Чорны).


    1. Заданне “Паштальён”. Разнесці пошту ў кожны з указаных дамоў.



Дапасаванне







Кіраванне







Прымыканне












Словазлучэнні для гульні (на картках): шанаваў цябе, шчодра дзяліўся, палявыя кветкі, мора кветак, у радасных марах, ішлі ўслед, ранняя восень, прапахлы верасам, над нашай краінай, размова па-нямецку, праспяваюць песню, бурштынавым святлом, бруіцца святлом, зацвілі вясной, адразу спыніўся, кінуў спяваць, упрыкуску з цукрам, у азёрнай старонцы, стаялі ўчатырох, размова па тэлефоне, далёкія гады, вельмі высокі, прыняць бой, збудаваны дом, зроблены майстрам, зроблены наспех, на адным палетку, паклаў на стол, на сонечнай паляне.


    1. Заданне “Эстафета”. Клас дзеліцца на дзве каманды. Прадстаўнікі адной каманды па чарзе, перадаючы кавалачак крэйды як эстафетную палачку, запісваюць на дошцы словазлучэнні, у якіх галоўным словам з’яўляецца назоўнік, прадстаўнікі другой каманды – словазлучэнні, дзе назоўнік выконвае функцыю залежнага слова.


    1. Заданне “Пятае лішняе”.

А) Прыехаць зімой, ганарыцца сястрой, заняцца спортам, ісці полем, працаваць настаўнікам.

Б) Спяваць ад радасці, нягледзячы на дождж, дарога між гор, здольны да навукі, вельмі далёка.

В) Больш рашучы, самы старанны, менш уплывовы, вельмі добры, найбольш цікавы.

Г) Два сталы, сорак дзесяткаў, тры сотні, дзевяноста тры, дзве пяцёркі.

Д) Пісаць ліст, крыўдзіць таварыша, мазоліць вочы, вывучыць верш, несці ранец.

Е) Выйсці на вуліцу, сесці на кветку, узяцца за розум, вылецець з дупла, пайсці ў грыбы.

Ё) Узыходзіць сонца, садзіць лес, прыбіць дошку, прышыць гузік, адчыніць акно.

Ж) Дружба назаўсёды, пойдуць заўтра, пакрыўдзіць незнарок, жаданне прачытаць, выконваць заданне.

З) Ваза са шкла, хлопчык з вёскі, шапка з футра, фігурка з гліны, паліто з сукна.


4. Дамашняе заданне.


Выстаўленне адзнак.


ІІІ. Рэфлексія.

Яшчэ раз агучваецца матэрыял, пра які вучні даведаліся на ўроку.

У апошнюю калонку табліцы “В – Х – Д” запісваюцца звесткі, пра якія вучні даведаліся.

Ацаніце сваю работу на картках.


Як я засвоіў новы матэрыял?



Зразумеў усё.


Ёсць над чым папрацаваць.


Трэба яшчэ раз перачытаць правіла.


Буду ўсё вучыць дома.


Як я сябе адчуваў на ўроку?



Было цікава.


Я стаміўся.


Актыўна працаваў.


Хацелася працаваць.


Ледзь дачакаўся канца ўрока.


Не заўважыў як праляцеў урок.




Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее