«Осенний фестиваль знаний 2024»

Факультатыўныя заняткі “Кніга запрашае ў падарожжа” 2 клас.

Тэма: Родная прырода.

Мэты: Пазнаёміць вучняў з пейзажнай лірыкай, развіваць увагу да слоўнай творчасці, уменне назіраць за асаблівасцямі вершаў як жанра літаратурнай творчасці. Практыкаваць у маўленні на беларускай мове. Пашыраць веды вучняў аб разнастайнасці расліннага свету. Фарміраваць уяўленне аб непаўторнасці кожнай расліны. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, жаданне яе ахоўваць.

Матэрыял: вершы А. Дзеружынскага “Ліпа”, “Клён”, “Рабіна”, “Сасна”, загадкі пра назвы дрэў, слоўнік.

Абсталяванне: мультымедыйная прызентацыя, малюнкі дрэў, партрэт А.Дзеружынскага, карткі.

Олимпиады: Литературное чтение 1 - 4 классы

Содержимое разработки

ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Магілёва”







Факультатыўныя заняткі

Кніга запрашае ў падарожжа”

2 клас



Тэма: Родная прырода









Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі

Вронская Вольга Браніславаўна













Тэма: Родная прырода.

Мэты: Пазнаёміць вучняў з пейзажнай лірыкай, развіваць увагу да слоўнай творчасці, уменне назіраць за асаблівасцямі вершаў як жанра літаратурнай творчасці. Практыкаваць у маўленні на беларускай мове. Пашыраць веды вучняў аб разнастайнасці расліннага свету. Фарміраваць уяўленне аб непаўторнасці кожнай расліны. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, жаданне яе ахоўваць.

Матэрыял: вершы А. Дзеружынскага “Ліпа”, “Клён”, “Рабіна”, “Сасна”, загадкі пра назвы дрэў, слоўнік.

Абсталяванне: мультымедыйная прызентацыя, малюнкі дрэў, партрэт А.Дзеружынскага, карткі.

Ход занятка:

1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх сяброў!

Усім добры дзень!

І ў добры час!

Мова родная ў нас.

На заняткі запрашаю, усім поспехаў жадаю!

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды здабываць!

2.Уступная гутарка.

- Сёння на занятках мы будзем падарожнічаць і знаёміцца з рознымі творамі, але ўсе яны прысвечаны роднай беларускай прыродзе. (СЛАЙД)

- Адгадайце, пра што мы будзем сёння чытаць, гаварыць, назіраць і разважаць. Прачытайце загадку, у парах складзіце слова-адгадку з рассыпаных літар.

Многа рук,

А нага адна. (Дрэва)

- Так, сапраўды, размова будзе ісці пра дрэвы. Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, мовы, без роднай прыроды.

- Праверым, наколькі вы назіральныя людзі. Якія дрэвы растуць каля нашай школы?(Рабіны, каштаны, таполі, дубы). А каля вашага дома?(Клён, бяроза,вярба.). Дзе адразу можна ўбачыць вялікую колькасць розных дрэў?(У лесе.) Сапраўды, лес—наша багацце. Назавіце, якія дрэвы можна ўбачыць у лесе. (Елкі, сосны, дубы, бярозы).

- У Беларусі ёсць непаўторны лес—пушча. Скажыце, як называецца знакамітая пушча ў Брэсцкай вобласці? (Белавежская пушча.) Давайце ўспомнім правілы паводзін у лесе.

3. Слоўнікавая работа.

- А зараз пагуляем у перакладчыкаў. Пазнаёмімся з нашым слоўнікам. Чытаем словы, з якімі сёння мы сустрэнемся пад час працы.(СЛАЙД)

  • вецце – ветви

  • закрануць – затронуть

  • кволенькі – слабенький

  • шэршань – шершень, насекомое семейства ос

  • гронкі – гроздья

  • засень – затенённое место

  • жывіца – смола

4. Новы матэрыял.

Праца па вучэбным дапаможніку.

- Разгледзьце малюнак, прачытайце і адгадайце загадку:

Я засяваю дол ігліцай,

Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна.)

- Якія характэрныя прыметы пералічаны пра сасну? (ігліца,жывіца)

-Сёння на занятках мы будзем чытаць вершы беларускага паэта Авяр’яна Дзеружынскага (партрэт на дошцы). Ён нарадзіўся, вырас і жыў на сваёй Бацькаўшчыне—Беларусі. Таму напісаў шмат твораў, прысвечаных менавіта роднай прыродзе.

- Паслухайце верш, які напісаў паэт Дзеружынскі, і адкажыце на пытанне: “Якому дрэву ён яго прысвяціў?”.(Сасне)(СЛАЙД)

Сасна

Сасна, І неба

Сасонніца, Сіняе,

Сасонка, І сонца,

Стаіш ты І зоры

Ў засені лясной, Цешацца табой. (Авяр’ян Дзеружынскі)



-Ці спадабаўся вам верш? Прачытайце верш шэптам.

-Ці ўсе словы вам зразумелыя? (Цешацца-любуются)

-Знайдзіце і зачытайце словы, якімі аўтар называе дрэва.(Сасонніца, сасонка.)

-Ці можна сказаць, прачытаўшы гэтыя словы, як аўтар адносіцца да сасны? (З дабрынёй, з захапленнем.)

-Якія яшчэ словы пацвярджаюць захапленне аўтара гэтым дрэвам?

Зачытайце іх.

-Ці ёсць у вершы апісанне прыкмет гэтага дрэва? (Няма.)

-Што апісвае аўтар у вершы? (Свае пачуцці да дрэва, да прыроды.)

-А ў загадцы? (Апісваецца сасна.)

-Прачытайце і адгадайце наступную загадку. (СЛАЙД)

Мной дзяўчынак называюць,

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)

-Пра якое дрэва гэтая загадка?

-Якія характэрныя прыкметы ліпы апісаны ў загадцы?

-Раней, у даўніну, было імя дзяўчынкі—Ліпа. Як вы лічыце, чаму так называлі? (Напэўна ,прыгожая, з чароўнай постаццю,з прыемным водарам.)

-Паслухайце верш і адкажыце, ці спадабаўся ён вам.

Ліпа

Ліпа, Шэршань

Ліпка, Ледзь

Ліпкі-ліпкі Лісткі кранецца

Тонкі Сок

Кволенькі Ліповы,

Лісток. Як мядок. (Авяр’ян Дзеружынскі)



-Прачытайце верш шэптам, адзначце незразумелыя словы.(ледзь- чуть-чуть).

-Што новага вы даведаліся пра ліпу? (Ліпкі кволенькі лісток, шэршань п’е мядок.)

-Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? (добрыя, нежныя, ласкавыя)

-Зачытайце, якімі словамі аўтар выказвае свае адносіны да гэтага дрэўца. (памяншальна-ласкальныя словы: ліпка, мядок, лісток)

-Ці дае аўтар апісанне характэрных прыкмет ліпы? Зачытайце. (Тонкі кволенькі лісток.)

-Ці супадаюць яны з тымі, якія прыведзены ў загадцы? Параўнайце. (Не.)

-Я прынесла вам засушаную ліпу. Адчуйце яе водар! Што з яе можна зрабіць?(Лекавы чай). А гэта ліпавы мёд. Мы з вамі яго паспрабуем пасля снедання.

- Зараз будзем вучыцца чытаць выразна разам.

- Пагуляем у гульню “Даскажы рыфму таксама хорам.(Настаўнік чытае, дзеці сочаць і дагаворваюць слова.)

-Адгадайце наступную загадку, якую вам падрыхтаваў …:

Стаіць у лесе дрэўца,

Пад ветрам лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць.

Хто здагадаецца, як дрэва называецца? (Рабіна.)(СЛАЙД)

-Паслухайце верш і адкажыце, ці спадабаўся ён вам. Заплюшчыце вочкі і ўявіце сабе тое дрэва, пра якое будзе ісці гаворка.(Чытае настаўнік.)

Рабіна

Рдзее гронкамі

Рабіна,

Ружавее

Ранкам, днём.

Палымнее, чырванее

Па-над рэчкай

За сялом.

(Авяр’ян Дзеружынскі)

-Прачытайце верш шэптам.

-Ці ёсць у вершы словы, якія паказваюць адносіны аўтара да дрэўца?

- Што гаворыцца пра рабіну?

-Так, А. Дзеружынскі апісвае рабінку і захапляецца яе выглядам. У якую пару года, хто здагадаўся? (Восенню.) Ці супадае гэтае апісанне з тым, якое прыведзена ў загадцы. (Зімой.) Параўнайце.

-Хто бачыў, як выглядае рабіна вясной? Летам? Зімой? (СЛАЙДЫ)

-А вам у якую пару года падабаецца гэтае дрэўца?

-І я для вас падрыхтавала загадку: “Зімой і летам адным цветам”. (Елка) (СЛАЙД)

-Як называюць лес, дзе не відаць сасны, дзе елачкі адны? (Ельнік) (СЛАЙД)

-Адпраўляемся падарожнічаць у ельнік.

Фізкультхвілінка.

Будзем крочыць па планеце ( хадзьба на месцы).

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краіне.

Сонца грэе, прыпякае (левая і правая рукі ўгору),

Лёгкі ветрык павявае (махі рукамі),

1-2-3-4-5,

У ельнік мы пайшлі гуляць.

Ветрык елачкі гайдае,

Шышкі на зямлю кідае.

Іх хачу з сабой узяць-

1-2-3-4-5.

Вось дайшлі мы да крыніцы —

Выпіце з яе вадзіцы (нахіл уперад).

У небе птушак карагод,

I мы адправімся ў палёт.

Улева, управа павярніся (павароты ўлева і ўправа)

I сябрам сваім усміхніся. ( вучні ўсміхаюцца адзін аднаму).



-Самастойна прачытайце верш на экране. (СЛАЙД)

-Цяпер услых.

Кружыць лісцейка замець.
Лашчыць вока лістота.
Ён пакіне на памяць
Нам сваю пазалоту. (Мікола Бусько)

-Што гэта—успомніце, мы вучылі на мінулых занятках. Гэта акраверш або акразагадка. Пра якое дрэва?(Клён.) Акразагадкі разгадваць вельмі лёгка. Трэба ўважліва назіраць за першымі літарамі кожнага радка. (Пазалота- які колер? А якія яшчэ бываюць лісточкі ў клёна?)

- Знайдзіце і самастойна прачытайце верш “Клён” і падрыхтуйцеся да выразнага чытання ўслых. (Адзін вучань чытае)

Клён

Каля лесу,

Каля бору

Клён курчавы

Вецце гне.

Стройны стан

Бярозы белай

Ён лістотай

Закране. (Авяр’ян Дзеружынскі)

-Ці спадабаўся вам верш? Як апісвае аўтар клён? (З любоўю.) Зачытайце.(Клён курчавы вецце гне.)

5. Замацаванне вывучанага.

Гульня “Даследчыкі” (СЛАЙД)

-Сёння мы чыталі загадкі пра дрэвы і вершы А. Дзеружынскага, таксама прысвечаныя дрэвам. Зараз вы будзеце даследчыкамі. Правядзіце даследаванне, у чым розніца паміж вершам і загадкай. Працуем у групах. У кожнай групы аднолькавыя лісты. Першая група выбірае і падкрэслівае толькі тыя выказванні, што датычацца загадкі, другая група—што датычацца верша. (Успомніце правілы работы ў групах.)

-Зачытайце.Хто абараняе сваю групу? (Загадка—гэта апісанне прадмета або з’явы. У вершы няма простага апісання, аўтар заўсёды раскрывае сваю душу і гаворыць пра свае пачуцці, свае адносіны.)

-Працягваем працу у групах: знайдзіце назвы дрэў, якія схаваліся ў клетках, і абвядзіце іх алоўкам. (СЛАЙД)

Р

А

Б

І

Н

А

С

Ш

А

К

Л

Ё

Н

А

Б

Я

Р

О

З

А

С

О

К

А

Ш

Т

А

Н

Д

У

Б

Л

І

П

А



-Прачытайце назвы дрэў—праверце сябе.(Рабіна, сасна, клён, бяроза, каштан, дуб, ліпа.) (СЛАЙД)

- Давайце паспрабуем праз выразнае чытанне расказаць пра пачуцці аўтара. Калі ласка, рыхтуемся да выразнага чытання вершаў і да “Конкурсу на лепшага чытача”.(СЛАЙД)

Гульня “Чараўнік” (СЛАЙД)

- А цяпер давайце пагуляем у гульню, якая называецца “Чараўнік”. Для гэтага нам трэба выбраць Чараўніка. Вось колькі жадаючых быць Чараўніком! Хто ведае, як гэта зрабіць так, каб ніхто не пакрыўдзіўся? Што для гэтага трэба ведаць? Правільна, па лічылцы выбіраем Чараўніка.

-Паслухайце, як будзем гуляць. Усе бяруцца за рукі, водзяць карагод:

Чараўнік, чараўнік!

Разам з намі пагуляй,

Не чаруй, а даганяй!

Вы разбягаецеся у розныя бакі. Чараўнік стараецца дагнаць і дакрануцца рукой. Той, да каго дакрануўся Чараўнік, лічыцца зачараваным: уявіць сабе дрэвам і застыць у прыгожай постаці.

- Які цудоўны лес атрымаўся! Станем у круг. Паўтарыце з рознай інтанацыяй:

-Як хораша ў лесе. (Ціха)

-Як хораша ў лесе! (Моцна)

-Як хораша ў лесе!! (Мацней)

Хвілінка творчасці” (СЛАЙД)

-Разгледзьце малюнкі. Мастак намаляваў толькі палову дрэўцаў. Якія дрэвы?(СЛАЙД)

- Сфатаграфуйце вочкамі, запомніце кожны лісцік, шышку, гронку.Дамалюйце і расфарбуйце палавінку малюнка. Можна выбраць адзін малюнак, які вам найбольш спадабаўся. (Праца пад музыку.)

Аловак правільна бяру,

Ліст з нахілам пакладу.

Сяду роўна, не сагнуся,

І за працу я вазьмуся.

-Я ведаю, што нашы вучні падрыхтавалі цудоўныя вершы пра нашу Радзіму, пра родную прыроду. Працягваем наш конкурс на лепшага чытача.(СЛАЙД )

Верш Артура Вольскага «Непаўторны край».

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як ні шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вясёлкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

На бярозе — белы бусел.

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

6. Вынік занятка.

-Вось і скончылася наша падарожжа, але гэта толькі сёння. Мы яшчэ не раз будзем вандраваць па родным краі. Вам спадабалася падарожжа? І напрыканцы я хачу расказаць вам адну гісторыю.

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ поўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць— спявае нехта. Прыслухаўся першы:

Відаць, жаўранак.

Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

Ды гэта ж зямля наша спявае.

Вось якая яна, наша зямля беларуская.

7. Рэфлексія.

Складанне сінквейна.

Настаўнік: Вучні:

Зараз у нас быў… факультатыў

Які? беларускі, цікавы.

Што мы рабілі ? Чыталі, вывучалі, малявалі, гулялі, разгадвалі загадкі.

Даведаліся шмат новага.

На роднай мове размаўлялі.

-Закончыць наш занятак хачу словамі Ніла Гілевіча:

Прайдзіцеся па школах—у Мінску, у Гродна,

У Віцебску, Брэсце або ў Магілёве,-

Як хораша дзеткі шчабечуць на роднай

Сваёй беларускай матульчынай мове.

-Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваіх продкаў.

Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна

Мовай народа валодаць свабодна.

І ў жыцці каб было вам лягчэй,

Мову сваю вывучайце хутчэй.

































Літаратура:

  1. Галяш, Г.А. Кніга запрашае ў падарожжа. 2 кл.: дапам. для вучняў агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання (Літаратурнае чытанне. Факультатыўныя заняткі)—Мінск: Жасскон, 2013.—68 с.

  2. Галяш, Г.А. Кніга запрашае ў падарожжа. 2 кл.: дапам. для настаўнікаў агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання (Літаратурнае чытанне. Факультатыўныя заняткі)—Мінск: Жасскон, 2013.—72 с.





Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Олимпиады «Осенний фестиваль знаний 2024»

Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее