«Зимний фестиваль знаний 2025»

Факультативное занятие по программе "Вытокі роднай мовы"

Задачы:

  • удакладніць і паглыбіць веды дзяцей пра ролю казак у жыцці людзей;
  • развіваць жаданне чытаць казкі і ўменне даваць ацэнку героям казак;
  • садзейнічаць выхаванню любві і павагі да сваёй спадчыны.
Олимпиады: Литературное чтение 1 - 4 классы

Содержимое разработки

Государственное учреждение образования

«Средняя школа № 45 г. Могилёва













Конспект факультативного занятия

по белорусскому языку

Вытокі роднай мовы”

4 класс











Учитель начальных классов

Волкова Анжела Александровна





Могилёв, 2020

Казкі горада Майстроў

Задачы:

  • удакладніць і паглыбіць веды дзяцей пра ролю казак у жыцці людзей;

  • развіваць жаданне чытаць казкі і ўменне даваць ацэнку героям казак;

  • садзейнічаць выхаванню любві і павагі да сваёй спадчыны.



Ход заняткаў:



  1. Паўтарэнне:

  • узнаўленне ведаў, атрыманых на папярэдніх занятках;

  • утварэнне роднасных слоў (запіс на дошцы), тлумачэнне іх сэнсу і складанне з імі словазлучэнняў і сказаў.

х

л

е

б






н

ы






і

ц

а




х

л

е

б







а

р

о

б






п

ё

к



  1. Увядзенне ў тэму заняткаў:

Чытанне уступнага слова да заняткаў: КАЗКІ ГОРАДА МАЙСТРОЎ

Адказ на пытанне:

  • Што ўслаўляюць і што высмейваюць казкі горада Майстроў?



  1. Асноўная частка:

Чытанне задання і нацэльванне вучняў на работу з кожнай сказкай.

Узнаўленне значэння выразу лёгкі хлеб (запіс на дошцы) з папярэдніх заняткаў.

Выяўленне ведаў вучняў пра змест беларускай народнай казкі “Лёгкі хлеб”:

  • Ці знаёма вам казка з такой назвай? Пра каго яна расказвае?

Сумеснае ўзнаўленне падзей ў казцы. Настаўнік зачытвае пачатак казкі. Два вучні, якія выконваюць ролі касца і ваўка, вядуць дыялог пра хлеб (чытаюць з картак). Адказы на пытанні:

Пытанні:

  1. Хто галоўныя героі казкі?

  2. Як вы разумееце назву казкі “Лёгкі хлеб”?

  3. Чаму не захацелася воўку кожны дзень есць смачны хлеб?

  4. Ці можа хлеб быць “лёгкім”?

  5. Як чалавек павінен адносіцца да сваёй працы і працы другіх людей?

  6. Ці паспрабаваў воўк “лёгкага” хлебу?

  7. Чаму вучыць нас казка?

  8. Чым закончылася сустрэча ваўка з гусямі, канём і бараном?

  9. Якая мудрасць схавана ў гэтай казцы?

(Работа і корміць, і поіць.

Найсмачнейшы хлеб ад сваѐй працы.)



  1. Гімнастыка для вачэй:

АРЭЛІ (вочы ўгару-наніз)

Толькі сеў я на арэлі,

Як арэлі паляцелі!

Моцна я трымаюся,

Уверх ды ўніз гайдаюся!

І спяваю, і смяюся, а нічога не баюся!



СЛОНІК ДЫ МУХА (вочы ўправа-улева)

Ёсць у слоніка два вухі.

На адно з іх села муха.

Дзе ты, муха? Дзе ты? Дзе? –

Муха знай сабе гудзе.

Трэба муху адшукаць

ды ад вуха адагнаць!



Работа з творам Ф. Крывіна “Гліняная казка”. Чытанне і адказы на пытанні:

  • Чаму ад Гліны не было нікаму радасці? Якая мудрасць была ў словах вады? (“Трэба табе быць мягчэйшай, толькі тады ты зможаш рабіць дабро”.) Перачытванне казкі па ролях.

Работа з казкай К. Каліны “Чароўныя дудачкі”. Чытанне, абмеркаванне:

  • Якімі ўменнямі валодаў ганчар? Якія дудачкі зрабіў майстар? Якая госця завітала да ганчара і што яна зрабіла? Што паспеў майстар у спеве дудачак?

Работа па аднаўленні прыказкі (запіс на дошцы).

Чуваць, далёка, слава, добрая. (Добрая слава далёка чуваць.)



  1. Фізкультхвілінка.

Час усім нам зараз устаць,

Крыху костачкі размяць.

Падымаемся высока,

Закранулі мы аблокі.

Хутка ветрык наляцеў,

Замарозіць не паспеў.

Адпачылі з вамі трошкі,

Ды за ведамі ў дарожку.

Да казкі ў госці мы прыйшлі, (крочым на месцы)

Куфэрак з замкамі знайшлі. (рукі разводзім у бакі)

Справа зазірнулі, (нахіл направа)

Злева зазірнулі, (нахіл налева)

І прыселі, і прыўсталі (селі, усталі)

І як зайка паскакалі. (скачкі на месцы)

Разам з сябрам маім (замочак раскрываем)

Мы замочкі адчынім. (замочак раскрываем)





Работа з казкай Б. Шаргіна “Доўгая нітка – лянівая швачка”. Чытанне і тлумачэнне назвы казкі. Адказ на пытанне:

  • Чаму злаваўся майстар – каваль?

Выкананне задання “Прачытай і запішы прыказку”.

Успрыманне на слых казкі В. Сцяпуркі “Залаты куфэрак”. Адказ на пытанне:

  • Пра каго расказвае гэта казка?

Перачытванне казкі і запіс вучнямі слоў, якія характарызуюць яе герояў.

На дошцы зроблены запіс (словы ў дужках загаддзя не запісваюцца):

Прыгажуня

(умелая

разумная

рашучая)

Каваль

(працавіты

сарамлівы

умелы)

Пан

(багаты

лянівы

нецярплівы)



Тлумачэнне прыказкі з казкі.

  1. Абагульненне.

Чаму вучаць людзей казкі?

Чытанне верша Я. Купалы “Песня і казка”. Адказ на пытанне:

  • Да чаго заклікае аўтар?



  1. Рэфлексія.





Літаратурны матэрыял да заняткаў.

Л ѐгкі хлеб



Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.


Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец нешта есць. Падышоў да яго воўк:


— Што ты ясі, чалавеча?


— Хлеб.

— А смачны ѐн?

— Дзіва што смачны!

— Дай мне пакаштаваць.



Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку.Спадабаўся ваўку хлеб:


— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці. Дзе мне яго дастаць?

— Добра, навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць.



І пачаў ѐн вучыць ваўка:


— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць, забарана-ваць, жыта пасеяць. Жыта ўзыдзе, зіму перазімуе, вяс-ной вырасце, улетку зярняты нальюцца, паспеюць.


— Ох. Вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер я наемся хлеба ўволю!


— Рана яшчэ! Спелае жыта трэба зжаць, у снапы звязаць. Іх на сонцы прасушыць, абмала-ціць. Зярняты ў мяшкі сабраць.


— І есці хлеб буду?


— Які нецярплівы! Мяшкі на млын завезці ды мукі намалоць. З мукі цеста замясіць. А як падыдзе,


у гарачую печ садзіць

— І спячэцца хлеб?


— Так, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго.



Задумаўся воўк, пачухаў лапай патыліцу і кажа:


— Не! Гэта работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.


Ну што ж, калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лѐгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.



Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:



— Конь, конь! Я цябе з’ем.


Што ж, еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.

— І то праўда.


Нагнуўся падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы. Перакуліўся воўк ды ходу.



Прыбег да рэчкі, Бачыць на беразе гусі пасуцца:


— Гусі, гусі! Я вас з’ем.


— Што ж, еш. Але спачатку. паспявай нам, а мы паслухаем.


— Гэта можна. Спяваць я мастак.


Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.


Злез воўк з купіны, правѐў гусей вачамі. Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі. Раптам бачыць на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Нагледзеў самага вялікага барана, схапіў яго і кажа:


— Баран, баран, я цябе з’ем.


— Што ж, такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорачак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.

— Дзякуй за параду. Так і зробім



Стаў ѐн у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — бам! — рагамі ваўка ў галаву. Ажно іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ѐн не ўбачыў.


Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:


— Цікава: з’еў я яго ці не?


  • тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты. Пачуў ѐн ваўковы словы і кажа:


— З’есці не з’еў, але паспытаў лѐгкага хлеба.


Работа і корміць, і поіць.

Найсмачнейшы хлеб ад сваѐй працы.

Гліняная казка


Жыла на свеце цвѐрдая Гліна. Нікому ад яе не было радасці. Хутчэй трэсне, чым зробіць каму-небудзь дабро.


Прыйшла аднойчы да яе Вада.


— Трэба, — кажа, — табе быць мягчэйшай. Толькі тады ты зможаш рабіць дабро.


Дакранулася да Гліны Вада — і тая адразу стала такой мяккай, што з яе кубак вылепілі.


— Будзем цяпер з табой разам людзей паіць, — сказала Вада.

— І дабро рабіць, — радасна дадала мяккая Гліна.


Паважай іншых — будуць і цябе паважаць.




Чароўныя дудачкі


Ж ыў на свеце вясѐлы ганчар. Ён рабіў гладышы і міскі.


Шмат посуду зрабіў майстар за сваѐ жыццѐ, шмат склаў вясѐлых песень. Але прыйшоў час, і рукі страцілі спрыт, аслабла памяць — састарэў ганчар. Надумаў ѐн зрабіць гліняныя дудачкі. Дудачак выйшла сем. Ганчар даў ім назвы: До, Рэ, Мі, Фа, Соль, Ля, Сі.


Р аптам асвяцілася яго бедная

хаціна. Майстар убачыў перад сабой


дзяўчыну з залатымі валасамі. Гэта была


Песня. Яна сказала, што можа зрабіць

гліняныя дудачкі чароўнымі. І будуць

прыносіць яны людзям радасць.


Ганчар аддаў дудачкі Песні. І заспявалі дудачкі звонкімі галасамі. Пачуў стары майстар у іх спеве звонкі голас жаваранка


над полем. Ціхі шэпт лесу, пяшчотны звон лясной ручаінкі. Слѐзы радасці заблішчалі на вачах майстра...


Добрая слава даражэй за багацце.



Доўгая нітка — лянівая швачка


А дна маладая швачка была дужа лянівая. А шыцця было шмат і нітку ў іголку прыходзілася часта ўсунаць. А швачка цярпець гэтага не магла. У акенца шыці сядзе і нітку ў іголку ўсуне не проста доўгую, а даўжэную. Шые — рукою ў акно махае.


Міма ішоў майстар-каваль, па сваіх справах спяшаўся. Раптам бачыць, нехта яму з акна рукою махае. Май-стар у хату забег:


— Гаспадынька, ты навошта мяне клікала, рукою ў акно махала?




А швачка кажа:


— Ты што, з глузду з’ехаў. Я шыю, нітка доўгая, рука далѐка махае. Каваль як закрычыць злосна:


— Ты, швачка, нітку ўкарочвай і майстра з дарогі не зварочвай!


Добры каваль па пальцу не стукне,

умелая швачка ніткі не заблытае.















Залаты куфэрак

Д алѐка ці блізка, даўно ці нядаўна, жыла ў адной мясцовасці дзяўчына Прыгажуня. А ўжо якая майстрыха: і прасці, і ткаць, і шыць — усѐ ўмее!


Закахаліся ў Прыгажуню багаты Пан ды працавіты Каваль. Пан дзяўчыне спакою не дае. Падарункамі засыпае, засылае сватоў. А сарамлівы Каваль маўчыць пра сваѐ каханне, толькі цяжка ўздыхае.


Прыгажуня падарункі ды сватоў Пана назад адсылае, згоды замуж выйсці не дае. А каб Пан адчапіўся, прыдумала яму заданне. Знайсці і прынесці ѐй куфэрак залаты, што як жар гарыць. А як адчыніш — гучыць дзівосная музыка.


Ніхто такога куфэрка на свае вочы не бачыў. Толькі адзін старэнькі дзядок прыпомніў, што ў далѐкай краіне, за марамі, за гарамі, у самога цара, некалі быў такі куфэрак.

Пачаў Пан у далѐкую дарогу збірацца ды выпадкова сустрэў Каваля. Слова за слова, а Каваль і кажа, што можа зрабіць куфэрак не горшы, чым заморскі. Пан, канешне, не паверыў, але вырашыў паспытаць майстэрства Каваля. Бо не надта ж хацелася яму ў незнаѐмы свет ехаць.


Дзень і ноч працаваў у кузні Каваль, а Пан побач круціўся. Усѐ майстра падганяў, а больш замінаў.


Выкаваў такі Каваль залаты куфэрак. А як упрыгожыў яго адмысловымі ўзорамі, — вачэй не адарваць, што жар палае. А замок з сакрэтам уставіў — дзівосная музыка зайграла. Тут Пан куфэрак ухапіў і хутчэй да Прыгажуні. Не пачуў нават, як Каваль удагонку крычаў, што ключык да замка не гатовы. Дакаваў Каваль ключык ды ўздагон за Панам кінуўся.


Тым часам, паставіў Пан куфэрак перад Прыгажуняй ды згоду выйсці за яго замуж патрабуе. А тут якраз Каваль з’явіўся, ключ да куфэрка прынѐс. Як даведалася Прыгажуня, хто куфэрак зрабіў, дык адмовіла Пану. І дала згоду за Каваля замуж выйсці.


Якая справа, такая і слава.




Слоўнік:


Куфэрак – сундучок

Каваль – кузнец

Прыгажуня – Красавица

Швачка – швея

Не заблытае – не запутает






Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Олимпиады «Зимний фестиваль знаний 2025»

Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее